Амбасада Рэспублікі Славенія ў Беларусі: "Глабальная адмена смяротнага пакарання важная для абароны чалавечай годнасці"

Амбасада Рэспублікі Славенія ў Беларусі выступіла з заявай з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

"10 кастрычніка мы адзначаем Сусветны і Еўрапейскі дзень супраць смяротнага пакарання. Славенія рашуча выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах і імкнецца да яго поўнай адмены ва ўсім свеце. Глабальная адмена важная для абароны чалавечай годнасці і пазбягання непапраўнай шкоды, якую яно наносіць, асабліва з улікам таго, што ні адна судовая сістэма не бездакорная.

Славенія заклікае ўсе краіны, якія яшчэ не ратыфікавалі Другі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на адмену смяротнага пакарання, зрабіць гэта як мага хутчэй", — адзначана ў заяве.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны