Амбасадарка Велікабрытаніі ў Беларусі: "Мы будзем і далей працаваць над тым, каб лік смяротных пакаранняў скарачаўся"

З нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, амбасадарка Велікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс выказалася пра гэты від пакаранне і патлумачыла, чаму Велікабрытанія выступае супраць яго.

"Ні адна чалавечая сістэма правасуддзя не з'яўляецца бездакорнай. Часам здзяйсняюцца памылкі і асуджаюцца невінаватыя людзі. Гэта можа адбыцца дзе заўгодна, але ў краінах, дзе смяротнае пакаранне ўсё яшчэ ўжываецца, такія трагічныя памылкі немагчыма выправіць. Гэта адна з прычын, па якой Велікабрытанія выступае супраць смяротнага пакарання незалежна ад абставін.

Мы будзем і далей працаваць над тым, каб лік смяротных пакаранняў скарачаўся, і заклікаць краіны, у якіх захоўваецца смяротнае пакаранне, увесці мараторый або, у ідэале, цалкам адмяніць смяротнае пакаранне".

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны