Амбасадар Чэхіі Томаш Пярніцкі выказаў падтрымку ідэі адмены смяротнага пакарання ў Беларусі
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Пярніцкі далучыўся да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
Чэхія ўжо шмат гадоў паслядоўна падтрымлівае ідэю адмены смяротнага пакарання ў нашай краіне. Вядомы чэшскі палітык Карл Шварцэнберг, які раней удзельнічаў у мерапрыемствам кампании "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", неаднаразова падкрэсліваў, што супраць смяротнай кары трэба змагацца найперш з маральнага пункту гледжання. Бо пасля трагічных падзей дваццатага стагоддзя падтрымка існавання смяротнага пакаранне супярэчыць маральным стандартам цывілізаванага грамадства.