Замест мараторыя - смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму

Замах на акт тэрарызму будзе карацца аж да смяротнага пакарання. Адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс адразу ў двух чытаннях прыняла Палата прадстаўнікоў.

Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс.

З дакладам выступіла па ўнясенню паправак выступіла сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы М. Ленчэўская.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах аказання стрымлівае ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю.

Законапраектам прапануецца ўнясенне змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Дэталі змяненняў у Крымінальны кодэкс не раскрываюцца.

У сённяшняй рэдакцыі Кодэкса, смяротнае пакаранне па артыкулах, звязаных з тэрарызмам, прадугледжана за:

  • здзяйсненне акту тэрарызму ў адносінах да прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі (забойства прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі ў мэтах правакацыі міжнародных ускладненняў ці вайны або дэстабілізацыі грамадскага парадку ў замежнай дзяржаве — ч. 2 арт. 124;
  • акт міжнароднага тэрарызму ў складзе арганізаванай групы, альбо з ужываннем атамнай энергіі, радыёактыўных і таксічных рэчываў і т.д. — ч.3. арт 126;
  • акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай, альбо з прымяненнем аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў альбо ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных ці біялагічных рэчываў або спалучаныя з забойствам чалавека — ч. 3 ст. 289;
  • забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча, учыненае ў сувязі з яго дзяржаўнай ці грамадскай дзейнасцю ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, або перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, або запалохвання насельніцтва, або дэстабілізацыі грамадскага парадку — ч. 2 арт 359.

Пакаранне па іншых частках і артыкулах Крыминальнага кодэкса, звязаных з тэрарызмам, не прадугледжвае смяротнага пакарання. У артыкуле 14 КК агаворваецца, што «адказнасць за замах на злачынства ёсць па тым жа артыкуле Асаблівай часткі гэтага Кодэкса, што і за закончанае злачынства, са спасылкай на дадзены артыкул, а ў арт.67 сказана, што «смяротнае пакаранне за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства не прызначаецца».

Шэрагу палітвязняў, чые справы зараз знаходзяцца ў вытворчасці інкрымінуюцца артыкулы, звязаныя з тэрарызмам, піша "Наша Ніва".

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны