Панэльная дыскусія пра актуальны стан і новыя выклікі смяротнага пакарання ў Беларусі
Ва ўсім свеце 10 кастрычніка штогод адзначаецца як Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Беларусь з'ўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.
З 29 траўня ў Беларусі пачалідзейнічаць папраўкі ў Крымінальны кодэкс: цяпер за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання — растрэл.
Андрэй Палуда: "Папраўкі ў заканадаўства за замах на акт тэрарызму – гэта нервовая рэакцыя ўладаў на новыя рызыкі"
Падчас Панэльнай дыскусіі плануецца абмеркаваць наступныя і іншыя тэмы:
- Чаму ў Беларусі па-ранейшаму дзейнічае інстытут смяротнага пакарання?
- Ці сапраўды найвышэйшая мера пагражае "рэльсавым партызанам" і іншым зняволеным?
- Ці патрэбна грамадству Новай Беларусі смяротнае пакаранне?
Экспертамі_камі тэмы выступяць:
— Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаоронцы супраць смяротнага пакарння ў Беларусі", праваабаронца ПЦ "Вясна"
— Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта
— Людміла Казак, адвакатка, якая працавала па кейсах прыгавораныхда смяротнага пакарння
— Лявон Марозаў, міжнародны сакратар БНМС "РАДА"
— Зміцер Герыловіч, policy officer БНМС "РАДА"
— Павел Левінаў, праваабаронца
10.10.2022 (панядзелак), 19:00 - 20:30 (час Мінск).