Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 11 кастрычніка:
Падзея: Старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Такая навіна стала абсалютна нечаканай як для яго калег, так і для жонкі, Наталлі Пінчук. У рубрыцы пачуем іх першыя эмоцыі ад гэтай навіны, а таксама яе асэнсаванне:
"Думаю, што гэта недвухсэнсоўны намёк ад Нобелеўскага камітэта".
"Людзі са Светлагорску, калі даведваюцца, што Алесь меў дачыненне да гэтага горада, кажуць: "О, дошкі, шыльды паўсюль цяпер трэба вешаць ганаровыя!" Сумна, што Алесь знаходзіцца за кратамі".
Каментар: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру, акрамя Алеся Бяляцкага, сталі Праваабарончы цэнтр "Мемориал" з Расіі і "Центр громадянських свобод" з Украіны. Рашэнне Нобелеўскага камітэту выклікала крытыку. Як на яе адказваюць праваабаронцы?
Каментар эксперта: Пытанне смяротнага пакарання ў кантэксце вайны. Пра гэта разважае каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
Па-за межамі: Аліна Стэфановіч, жонка палітзняволенага праваабаронцы "Вясны" Валянціна Стэфановіча, распавядае, як атрымлівала ў Нью-Ёрку прэмію "Вясне" ў намінацыі "Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі", заснаваную Фондам "Клуні за справядлівасць".
*Пазней тут з'явіцца аўдыязапіс выпуску.