Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 8 лістапада:
Праваабарончы слоўнік: Чым быў бы карысны ЕСПЧ для Беларусі?
Па-за межамі: Карэнныя амерыканцы і афраамерыканцы, дыскрымінацыя і смяротнае пакаранне. Што з правамі чалавека ў ЗША? І якія паралелі можна правесці з Беларуссю?
Праваабаронца Наталля Сацункевіч наведала ЗША ў адмысловай праграме абмену, якая фінансуецца Дзярждэпам. У гэтай рубрыцы Наталля падрабязна падзеліцца сваімі назіраннямі. Вось некалькі з іх:
- “Адзін з галоўных мэсэджаў — гэта захаванне гісторыі гвалту і забойства ў адносінах да цемнаскурага насельніцтва. То бок прызнанне грамадствам сваіх памылак”;
- “Мы ездзілі да племені Ючы — іх некалькі тысяч чалавек. Іх мова з-за дыскрымінацыі і рэпрэсій знаходзіцца ў заняпадзе. І цікава гэта было абмеркаваць з прадстаўнікамі племені ў святле сітуацыі з беларускай мовай. Адзін з іх пытаў, якая ў нас у Беларусі мова. Паралелі прагледжваюцца вельмі добра”;
- “Прадстаўніца арганізацыі ў Алабаме, якая выступае за адмену смяротнага пакарання ў ЗША, распавяла, якія аргументы яны выкарыстоўваюць. Адзін з іх — смяротнае пакаранне ёсць у дыктатарскіх краінах (такіх як Беларусь). Навошта нам быць у адным шэрагу з імі?”
Крымінальны пераслед: Суд, зняволенне, вызваленне. У рубрыцы паглядзім на гэты шлях на прыкладзе нядаўніх крымінальных палітычна матываваных справаў:
- Сябраў АГП асудзілі да калоніі за некалькі дзён да з’езду партыі.
- Палітзняволены Дзяніс Івашын трапіў у карцар.
- Вольга Кронда — пра сваю “хатнюю хімію”: “Нас усіх “хатніх хімікаў” збіралі, пасадзілі ў актавай зале і прапаноўвалі працу. “Пражыць можна за 300 рублёў”, — сказалі яны”.
- Былы палітвязень Сяргей Гардзіевіч — пра сваю адседку ў шклоўскай калоніі: “Адстрэльвалі нас проста па-страшнаму”.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні TorBand.
Аўдыязапіс выпуску: