Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 25 красавіка:

Крымінальны пераслед: Палітзняволеным вясноўцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу не задаволілі апеляцыю. Сваімі думкамі наконт гэтага дзеляцца іх калегі:

"Выракі засталіся ў сіле. Гэта абсалютна абуральныя пакаранні, вынесеныя за праваабарончую дзейнасць нашых калег. Пракурорскі пратэст быў звязаны з тэхнічнай прычынай, а скаргі нашых сяброў засталіся без задавальнення".

Па-за межамі: Праект #FramedinBelarus і вышываныя гісторыі палітвязняў:

"Гэта такая метафара. Чалавек, які знаходзіцца ў турме, — у яго адабралі яго ўласны час. І тыя, хто вышывае, нейкім чынам даюць свой час: гэта час падумаць пра чалавека і прысвяціць яму свой час", — адзначыла Сафія Такар, мастацтвазнаўца і куратарка з Малдовы.

"Гэта такія глыбокія пачуцці. Магчыма, часта гэта гнеў — гнеў на рэжым. Мне хочацца нешта рабіць — і я дзейнічаю. Праз гэта дзеянне я веру, што распавядаю гісторыю палітвязня далей, і што гэта можа нешта змяніць", — падзялілася Руфіна Базлова, беларуская мастачка, якая жыве ў Чэхіі.

Каментар эксперта: "Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. Тое, як гэта адбываецца — жорстка і бесчалавечна не толькі для асуджаных, але і для іх сваякоў. А 11 красавіка споўнілася гадавіна тэракта ў Мінскім метро, вынікам якога сталі і смяротныя прысуды". Пра гэта ды не толькі — у размове з каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэем Палудам.

"За гэтым кейсам стаяць жыцці людзей".

Viasna96 · 2023-04-25 VIASNA

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны