Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 5 верасня:
Падзея: Сланечнікавая дэкларацыя і Нобелеўская канферэнцыя міру 2023.
Хроніка: Агляд навінаў і сітуацыі са смяротным пакаранннем – як у Беларусі, так і ў свеце.
Крымінальны пераслед: Тры з паловай гады. Праваабаронца Леанід Судаленка каментуе прысуд былой журналістцы Ларысе Шчыраковай.
Па-за межамі: Як у Музеі Вольнай Беларусі, што ў Варшаве, сабраліся беларусы, каб павіншаваць палітвязняў з днём народзінаў у верасні.