Запрашаем на мерапрыемства ў Беластоку да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання

У гэтую суботу, 7-га кастрычніка, у Беластоку адбудзецца дыскусія з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэем Палудам і дызайнеркай зборніка вершаў паэтаў, растраляных 29-30 кастрычніка 1937 года, Анастасіяй Чарновай.

Падчас сустрэчы абмяркуем сенняшнюю сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі і правядзем паралелі паміж гісторыяй і сучаснасццю ў кантэксце смяротнага пакарання, а таксама прызентуем зборнік абраных вершаў паэтаў, растраляных ў ноч з 29-га на 30 кастрычніка 1937 года.

Пасля сустрэчы будзе магчымасць атрымаць у падарунак зборнік вершаў а таксама мерч "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Калі: 15:00, 7 кастрычніка (субота)

Дзе: Беларускі хаб "Новая Зямля" (Wyszyńskiego 6A, Białystok, Poland)

Read in English

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны