Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 10 кастрычніка:

Падзея: 10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. І з гэтай нагоды ў хабе «Новая зямля» ў Беластоку, а таксама ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні выступіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда:

"Смяротнае пакаранне заўсёды з’яўлялася лакмусавай паперкай са станам правоў чалавека ў нашай краіне".

А яшчэ адбылася прэзентацыя новага Зборніка выбраных вершаў паэтаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэнняз турмы НКУС у Мінску. Яго дызайнерка — выпускніца ЕГУ Наста Чарнова:

"Я звярнулася да тэмы ночы расстраляных паэтаў, таму што шмат вельмі разважала на тэму гвалту, які зараз адбываецца ў Беларусі".

Крымінальны пераслед: Стан палітзняволенага Васіля Бераснева пагаршаецца. Пра гэта распавядае аршанскі праваабаронца Ігар Казмерчак:

"Трэба нагадаць, што яшчэ да калоніі ў яго была выдалена адна нырка з-за анкалогіі".

Каментар: Музыка Лявон Вольскі анансаваў новы альбом ад Volski, лонгплэй якога будзе мець назву "Лісты палітвязням". У Вроцлаве падчас Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры зладзілася акцыя падтрымкі палітвязняў, дзе “можна было напісаць лісты зняволенным, заданаціць ім і атрымаць за гэта падарунак”, а таксама прэзентавалі кнігу "Камера #18", прысвечаную адной з камера Акрэсціна жніўня 2020 года.

Viasna96 · 2023-10-10 VIASNA

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны