Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 31 кастрычніка:

Падзея: Рубрыка прысвечана Ночы (не)расстраляных паэтаў, якая прайшла з 29 на 30 кастрычніка ў розных краінах:

"Махавік рэпрэсій, які быў запушчаны яшчэ з пачаткам савецкай улады, уключаў у сябе і смяротнае пакаранне антысавецкіх элементаў, і нават смяротнае пакаранне для тых, хто падазраваўся ў антысаветшчыне. Таму праблема смяротнага пакарання ў прынцыпе ў гэтым: што калі яно ўведзенае, то вельмі шмат нагодаў ва ўлады ёй скарыстацца", — кажа літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Праваабарончы слоўнік: На мінулы тыдзень прыпала адразу некалькі важных дат:  

  • Масавы расстрэл беларускай інтэлігенцыі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года,
  • Першы масавы мітынг у беларусі 30 кастрычніка 1988 года на Дзяды,
  • Міжнародны дзень салідарнасці палітвязняў 30 кастрычніка, які паўстаў ў 1974 годзе ў СССР.

Пра ўсе гэтыя даты размаўляем з Валерыяй Чарнаморцавай — стваральніцай Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі і былой палітзняволенай:

"Яны збіраліся за баракам у ГУЛАГу і спявалі беларускія вершы на савецкія мелодыі".

Каментар: 20 гадоў таму ўлады юрыдычна ліквідавалі грамадскае аб’яднанне "Праваабарончы цэнтр Вясна". Пра тые часы ўспамінаем разам з праваабаронцам Аляксеем Колчыным:

"Шэсць ці сем чалавек нас, вясноўцаў, уселіся на падлогу [памяшканя Вярхоўнага суда]—тыпу, захапілі будынак. І працягвалі пэўны час выкрыкваць “Ганьба!”"

Viasna96 · 2023-10-31 VIASNA

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны