Праваабарончая праграма "Вясна"

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 23 ліпеня:

Падзея: Смяротны прысуд у дачынені да грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера быў вынесены ў Беларусі. Сітуацыю каментуе каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда:

"Справа з’яўляецца выключнай".

Каментар эксперта: Юрысткі "Вясны" даслалі скаргу у Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях наконт беларускай палітзняволенай, якую асудзілі да калоніі за ўдзел у нядзельных акцыях. Каментуе юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва:

"Негуманная практыка, якая блізка да катаванняў…"

Асоба: Сайт orsha.eu зноў прызналі экстрэмісцкім. А які лёс у сайта і яго галоўнага рэдактара Ігара Казмерчака?

"Кожныя чатыры гады на мяне заводзілі крыміналку".

Viasna96 · 2024-07-23 VIASNA

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны