Асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера вярнулі Германіі
Асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі, а пасля памілаванага немца Рыка Крыгера вярнулі Нямеччыне, пра гэта піша прэс-служба Крамля. Рыка Крыгер вярнуўся ў Германію ў рамках абмену зняволенымі, які прайшоў паміж ЗША, Расіяй, ФРГ і Беларуссю.
Нагадаем, у Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 29-гадовага супрацоўніка "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгера (Rico Krieger) асудзілі да смяротнага пакарання. У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК). Грамадзянін Германіі не абскардзіў прысуд і ён набыў моц. 30 ліпеня стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнку. Апошні ў сваю чаргу сабраў нараду з гэтай нагоды з "людзьмі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы". Ужо ўвечары 30 ліпеня Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць Крыгера.
Справа Рыка Крыгера: сабралі ўсё, што вядома