ААН ПРЫНЯЛА РЭЗАЛЮЦЫЮ АБ МАРАТОРЫІ НА СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ
Беспрэцэдентная рэзалюцыя ААН, якая заклікае нацыі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, у чацьвер прынятая большасцю пры галасаванні ў Трэцім камітэце.
Прапанову аб увядзенні мараторыя падтрымалі 99 дзяржаваў, "супраць" прагаласавалі 52 дзяржавы, 33 краіны ўстрымаліся.
Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі не мае абавязковай сілы, аднак з'яўляецца палітычным сігналам для лідэраў свету.
Дакумент быў унесены ад імя амаль 80 дзяржаваў і заклікаў краіны адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання, якое пярэчыць асноватворным прынцыпам ААН.
Галасаванню папярэднічалі некалькі тадняў дэбатаў і агітацыйная кампанія, уключаючы марафонскі прабег па вуліцах Нью-Ёрка, дзе размешчаная штаб-кватэра ААН.
У свеце 146 дзяржаваў адмовіліся ад "узаконеннага забойства". У той жа час у 51 краіне пакараніі працягваюцца, а нярэдка носяць публічны характер, гаворыцца ў штогадовым дакладзе, які будзе пададзены ў панядзелак у ААН.
У 2006 годзе ў свеце былі пакараныя па меншай меры 5 тысяч 628 чалавек.
Прыхільнікі прыняцця рэзалюцыі аб мараторыі на смяротнае пакаранне лічылі раней, што як мінімум 106-108 дзяржаваў з 192 сябраў ААН прагаласуюць у яе падтрымку, тым не менш і 99 галасоў хапіла для таго, каб дакумент лічыўся прынятым.