Беларусь не дазволіла Еўропе стаць свабоднай ад пакарання смерцю

Трэці камітэт ААН пасля доўгага абмеркавання прыняў праект рэзалюцыі аб увядзенні мараторыя на пакаранне смерцю. За дакумент прагаласавалі 99 краін, 52 – супраць і 33 устрымаліся. Супернікі рэзалюцыі заявілі пра ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў шляхам навязвання ім сваёй сістэмы правасуддзя.

Фармальна дакумент павінен быць ухвалены на пленарным пасяджэнні Генасамблеі ААН, паведамляе служба навін ААН.

Рэзалюцыя заклікае "паступова абмяжоўваць ужыванне пакарання смерцю і скарачаць колькасць злачынстваў, якія могуць карацца пакараннем смерцю; увесці мараторый на прывядзенне смяротных прысудаў у выкананне ў мэтах адмены смяротнай кары; заклікае дзяржавы, у якіх было скасаванае пакаранне смерцю, ізноў не ўводзіць яе", паведамляе «Тэлеграф».

У дакуменце гаворыцца, што "ўжыванне смяротнай кары падрывае чалавечую годнасць, а мараторый на ўжыванне пакарання смерцю спрыяе больш поўнаму ажыццяўленню і прагрэсіўнаму развіццю правоў чалавека, бо няма ніякіх пераканаўчых доказаў таго, што смяротная кара з'яўляецца фактарам стрымлівання, і што любыя памылкі або недахопы сістэмы правасуддзя ў справе ўжывання смяротнай кары маюць незваротны і непапраўны характар".

Супернікі праекту рэзалюцыі, сярод якіх былі Егіпет і Сінгапур прапанавалі замацаваць у праекце рэзалюцыі палажэнне, якое пацвярджае суверэннае права дзяржаў вызначаць прававыя меры пакарання, якія адказваюць запатрабаванням іх грамадства, у тым ліку ўсталёўваць пакаранне смерцю для большасці сур'ёзных злачынстваў. Аднак большасцю галасоў дадзеная прапанова была адхіленая.

Продзі: Беларусь не дазволіла Еўропе стаць кантынентам, свабодным ад пакарання смерцю

Раней Міжнародная арганізацыя Hands off Cain! апублікавала даклад "Пакаранне смерцю ва ўсім свеце – 2007", у якім крытыкуе Беларусь за нежаданне адмовіцца ад пакарання злачынцаў смерцю. "Калі б не Беларусь, то Еўропу можна было б назваць кантынентам, свабодным ад пакарання смерцю", – напісаў прэм'ер-міністр Італіі Рамана Продзі ва ўступным слове да дакладу.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны