Вярхоўны суд рыхтуецца да адмены смяротнага пакараньня

Беларусь ужо фактычна падышла да рубяжу, за якім стаіць мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання, заявіў старшыня Вярхоўнага суду РБ Валянцін Сукала.

- У першым паўгоддзі 2007-го года гэтае пакаранне прызначанае ўсяго дзвюм асобам", - паведаміў у інтэрв’ю “Советской Белоруссии” У.Сукала.  

Пры гэтым ён адзначыў, што ўжо сем гадоў у Беларусі дзейнічае альтэрнатыва смяротнаму пакаранню - пажыццёвае зняволенне, "таму выключная мера пакарання ўжываецца вельмі рэдка".  

- Але давайце не забываць, што захаванне смяротнага пакарання - гэта воля беларускага народа, выяўленая на рэферэндуме 1995 года, што замацаванае Канстытуцыяй і крымінальным заканадаўствам", - паведаміў старшыня Вярхоўнага суду.  

- Аднак у той жа час у Канстытуцыі наўпрост сказана, што смяротнае пакаранне - часовая мера, якая рана або позна будзе адмененая. Зыходзячы з гэтага, будуецца і судовая практыка, - дадаў ён.  

- Так, нялёгка знаходзіць адэкватнае пакаранне, калі гаворка ідзе аб серыйных забойцах або справах буйных бандаў. Напрыклад, бандай Марозава было здзейснена больш 20 забойстваў. Аднак мы псіхалагічна рыхтуем суддзяў да таго, што смяротнае пакаранне будзе адменена, - заявіў У.Сукала.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны