Урад Латвіі адмяніў смяротнае пакаранне
Урад Латвіі ўхваліў папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны, якія выключаюць з тэксту закона фармулёўку "смяротнае пакаранне". Цяпер гэтыя папраўкі павінен зацвердзіць латвійскі парламент.
Мараторый на смяротнае пакаранне ў краіне дзейнічае з 1996 года. У той жа час некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць гэтую меру пакарання. У прыватнасці, закон дазваляе пакараць смерцю чалавека за ваенныя злачынствы, а таксама за забойства пры цяжкіх акалічнасцях, здзейсненыя ў мірны час.
У мінулыя гады Латвія падпісала шэраг міжнародных пратаколаў, якія прадугледжваюць канчатковую адмову ад смяротнага пакарання як у мірны, так і ў ваенны час.