Жана Літвіна: “Цывілізаванае грамадства павінна выключыць смяротныя прысуды, каб пазбегнуць пакарання невінаватых” (Відэа)

Cтаршыня БАЖ Жанна Літвіна
Cтаршыня БАЖ Жанна Літвіна


Жана Літвіна, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека 2008 году, вызначыла тыя аргументы, якія паўплывалі на яе рашэнне далучыцца да кампаніі па адмене смяротнага пакарання ў нашай краіне.

“Калі Беларусь сапраўды збіраецца быць у ліку цывілізаваных еўрапейскіх краінаў, дык павінна, калі не цалкам адмяніць смяротнае пакаранне, то хаця б увесці мараторый.

На сённяшні дзень у 146 краінах свету адсутнічае ў заканадаўстве такі від пакарання як смяротная кара, альбо гэтыя краіны не прымяняюць яго. Тое, што тычыцца наогул адмены смяротнага пакарання, статыстыка сцвярджае, што наяўнасць ці адсутнасць смяротнага пакарання ў заканадаўстве, прымяненне альбо непрымяненне смяротнага пакарання, не адбіваецца на колькасці здзейсненых злачынстваў, гэта па-першае. Па-другое, мне падаецца, што няма гарантыяў ад судовых памылак.

Я лічу, што цывілізаванае грамадства павінна выключыць смяротныя прысуды, каб пазбегнуць пакарання невінаватых. І наогул, смяротнае пакаранне можна таксама разглядаць альбо ўспрымаць як нейкае ахвярапрынашэнне. Я лічу, што нават пажыццёвае зняволенне для злачынцы - яшчэ большая божая кара, чым прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду.

Гэта і ёсць тыя аргументы, якія паўплывалі на маё рашэнне далучыцца да кампаніі па адмене смяротнага пакарання”.     

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны