Тамара Лісіцкая: “Людзі не павінны забіваць людзей. І кропка!” (Відэа)


Тамара Лісіцкая, журналіст, тэле- и радыёвядучая, праграмны дырэктар NETradio, пісьменніца і сцэнарыст, арганізатар і ідэйны натхняльнік дабрачыннага праекту дапамогі дзіцячаму анкацэнтру ў Бараўлянах, далучылася да кампаніі супраць смяротнга пакарання і распавяла пра тое, як прыйшла да такога свайго рашэння. 

 

“Калі мне прапанавалі выступіть за адмену смяротнага пакарання, я ўзяла пэўную паузу, каб абдумаць рашэнне. І гэты шлях да рашэння быў няпростым. Адно з самых нялёгкіх рашэнняў такога кшталту, якое непасрэдна не дадычыцца маёй сям’і. Хаця, хто ведае, як павернецца жыццё… Аднак хочацца верыць, што ва ўсіх усё будзе добра.

 

Я азнаёмілася з тэкстамі іншых падпісантаў петыцыі. Я пагадзілася з тым, што было сказана. Асабліва, на мой погляд, адлюстроўвае праблему наступнае. Невінаватага чалавека вярнуць ужо нельга. І гэта відавочна. І гэта жахлівая памылка. Памылка, якую дараваць проста немагчыма. 

 

З іншага боку чалавек (злачынца - рэд.) не мае магчымасці асэнсаваць тое, што ён зрабіў. Ён проста будзе баяцца памерці, а зразумець тое, што ён зрабіў, не зможа. Я разумею, што для сем’яў, якія непасрэдна сутыкнуліся з гэтым, перанеслі страту, гэтыя словы не суцяшэнне, і гэтыя словы не догма. Яны незразумелыя і непрыемныя. І гэтымі людзьмі валодае наймацнейшая эмоцыя.   

 

Так, я не змагу запэўніць, і нават не буду спрабаваць запэўніць такіх людзей. Я пастараюся сфармуляваць наступную думку. Вось уявіце сабе: спачатку доўгае разважанне і такі доўгі ланцужок узвагаў “за”, “супраць”, факты, інфармацыя пра тое, колькі выдаткоўваецца грошаў для пажыццёвага зняволенага… Яшчэ нейкая інфармацыя з розных сайтаў, апытанні знаёмых і адразу – фінал разважанняў.

 

Я вось за што. Людзі не павінны забіваць людзей. І кропка! І мне б вельмі хацелася, каб такі закон быў прыняты паўсюль. І на зямлі і на нябёсах. А калі гэта не падаецца пераканаўчым, то ёсць яшчэ адна папулярная фраза: толькі Бог вырашае, толькі Бог судзіць. І кожны панясе тое пакаранне, якое ён мусіць панесці. І не нам гэта вырашаць”.

 

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны