Кася Камоцкая: “Смяротнае пакаранне – гэта ёсць прыкмета вялікай адсталасці краіны” (Відэа)

Кася Салаўёва. Фота Радыё Свабода
Кася Салаўёва. Фота Радыё Свабода


Кася Камоцкая, лідэр легендарнага гурта «Новае неба», двойчы рок-князёўна, зараз — прадусар дакументальных фільмаў, далучылася да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне і адзначыла, што адмена смяротнага пакарання была б яшчэ адным крокам Беларусі да сям’і вольных, дэмакратычных краінаў.

 

“Я далучаюся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, бо лічу, што, па-першае, ніхто не мае права адбіраць у чалавека жыццё. Гэта можа зрабіць толькі сам чалавек, што ў хрысціянскай рэлігіі лічыцца грахом.  

 

Па-другое, у нашай краіне з карнай сістэмай вельмі вялікая праблема. Трэба мяняць увогуле ўсю карную сістэму. І таму мне падаецца, што ў краіне, дзе няма рэальных судоў, цалкам магчымыя несправядлівыя прысуды і проста памылкі. І можна пакараць невінаватых людзей.

 

Па-трэцяе, я лічу, што смяротнае пакаранне – гэта ёсць прыкмета вялікай адсталасці краіны. І адмена смяротнага пакарання была б яшчэ адным крокам Беларусі да сям’і вольных, дэмакратычных краінаў”.  

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны