Віктар Рудэнка: “Гурт “Далі” супраць смяротнай кары, бо мы разумеем, што гэта антыгуманна і гэта недэмакратычная практыка” (Відэа)

Віктар Рудэнка, лідэр гурта “Далі”, падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, адзінай краіне ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе да цяперашняга часу захоўваецца гэты від пакарання. Усе ўдзельнікі гурта выказалі сваю адназначную пазіцыю ў гэтым пытанні: “Гурт “Далі” - супраць смяротнага пакарання!”

 

“Гурт “Далі” супраць смяротнай кары, бо мы разумеем, што гэта антыгуманна і гэта недэмакратычная практыка. Мы лічым, што, калі была зроблена юрыдычная памылка, памылка правасуддзя, то, зразумела, жыццё чалавека ўжо нельга вярнуць. Жыццё чалавека, які быў пакараны проста так. Таму мы супраць смяротнай кары. Таму мы за справядлівасць. І за гуманнасць”, – сказаў Віктар Рудэнка.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны