Беларусь можа разгледзець пытанне аб увядзенні мараторыя на пакаранне смерцю
Беларусь можа разгледзець пытанне аб увядзенні мараторыя на пакаранне смерцю, лічыць намеснік старшыні камісіі па правах чалаевка, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз. Пра гэта ён заявіў 20 мая на прэс-канферэнцыі ў Менску.
Паводле яго слоў, цяпер "можна прапрацаваць заканадаўчыя асновы па ўвядзенні мараторыя на пакаранне смерцю".
Глаз падкрэсліў, што станоўчае вырашэнне пытання з увядзеннем мараторыя дазволіць "лягчэй наладжваць" дыялог з дзяржавамі Еўропы.
Як паведамляў БелаПАН, 15 красавіка 2009 года ПАСЕ заклікала Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на пакаранне смерцю. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А пасля адмены пакарання смерцю Узбекістанам (1 студзеня 2008 года) Беларусь засталася апошняй дзяржавай на постсавецкай прасторы, якая прымяняе гэты від пакарання, паведамляе БелаПАН