5 чэрвеня – акцыя супраць смяротнага пакарання
У межах кампаніі па адмене смяротнага пакарання, абвешчанай праваабаронцамі Беларусі, 5 чэрвеня адбудзецца перфоманс. Мерапрыемства мусіць прайсці на пляцоўцы Дома мод на Нямізе ў 18.30.
БХК запрашае усіх быць салідарнымі і падпісаць паштоўку аб нязгодзе з існаваннем смяротнага пакарання ў нашай краіне. Акторы-мімы ў гэты дзень будуць натхняць вас на добрыя ўчынкі.