Гарадзенскія праваабаронцы супраць смяротнага пакарання
Трое сутак запар ў Гародні праходзіла акцыя “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Да гэтай акцыі, ініцыяванай гарадзенскімі праваабаронцамі пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” далучыліся моладзевыя актывісты БСДГ, АГП, Маладых Дэмакратаў і Грамадзянскага Форуму.
На працягу трох дзён актывісты раздавалі жыхарам гораду каляндарыкі з надпісамі “Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу захоўваецца смяротнае пакаранне”, і даводзілі ім інфармацыю пра стан, звязаны з смяротнай карай ў Еўропе і Беларусі.
Пад час акцыі апытвалася думка гарадзенцаў па пытанні адмены смяротнага пакарання. Дарэчы, для многіх жыхароў Гародні стала навіной тая інфармацыя, што Беларусь сапраўды адзіная краіна Еўропы, дзе смяротная кара ўзаконеная.