Пікет Amnesty International перад амбасадай Рэспублікі Беларусь у Маскве
Абаронім права на жыцьцё!
Спынім сьмяротнае пакараньне ў Беларусі!
3 ліпеня актывісты Amnesty International правядуць у Маскве вулічную акцыю перад пасольствам Рэспублікі Беларусь. Пікет будзе праводзіцца з патрабаваньнем спыненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, якая, як вядома, з'яўляецца апошняй з краін Еўропы і былога СССР, дзе працягваюць караць смерцю людзей.
Amnesty International выступае супраць пакараньня сьмерцю ва ўсіх выпадках без выключэньняў.
"Смяротнае пакараньне - не проста акт адплаты, а ўзаконенае фізічнае і псіхалагічнае зьдзекваньне, вышэйшай кропкай якога з'яўляецца забойства чалавека дзяржавай. Гэтаму варта пакласці канец", - заявіла Генеральны сакратар Amnesty International Айрин Кан.
Amnesty International заклікае прэзідэнта і парламент рэспублікі Беларусь неадкладна ўвесьці мараторый на вынясеньне і выкананьне смяротных прысудаў у якасьці першага кроку на шляху да поўнай адмены сьмяротнай кары.
24 сакавіка 2009 года Amnesty International выпусціла даклад "Спыненьне пакараньняў смерцю ў Еўропе: да адмены смяротнага пакараньня ў Беларусі". Тэкст дакладу і больш падрабязную інфармацыю аб праблеме смяротнага пакараньня смерцю ў рэспубліцы Беларусь можна прачытаць на сайце: http://www.amnesty.org.ru/pages/blr-24032009-news-rus
Пікет пройдзе з 13-00 да 14-00 насупраць будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у Маскве (па адрасе: Масква, вул. Марасейка, д.17/6)