Еўрасаюз асудзіў вынясенне ў Беларусі чарговага смяротнага прыгавору

Еўрасаюз выказвае сур'ёзную заклапочанасць з прычыны чарговага смяротнага прысуду, вынесенага ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 3 жніўня прэс-службай прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску.

 

"Гэты смяротны прыгавор быў вынесены Мінскім абласным судом Андрэю Жуку. Месяцам раней быў вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд", — адзначаецца ў дакуменце.

Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь адмяніць смяротную кару, а для пачатку — увесці мараторый на яе прымяненне.

Еўрасаюз нагадвае пра заявы, зробленыя ўрадам Беларусі на працягу апошніх гадоў, у якіх гаварылася аб намеры значна абмежаваць і ў канчатковым выніку адмяніць смяротную кару, паведамляе БелаПАН.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны