Завяршаецца абвешчаны конкурс творчых працаў на тэму смяротнага пакарання
10 кастрычніка ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання пераможцам конкурса творчых працаў будуць уручаныя прызы
Нагадаем, конкурс творчых працаў на тэму смяротнага пакарання, абвешчаны ў сакавіку гэтага года, праводзіцца пад эгідай праваабаронцаў і такіх арганізацый, як Беларускі Хельсінскі Камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Пэн-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
10 кастрычніка ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання пераможцы конкурса атрымаюць прызы ад арганізатараў конкурсу.
Дасылаць працы на конкурс можна да 1 кастрычніка.
Ініцыятары конкурса нагадваюць, што мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадства і дзяржавы да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі.
Удзельнікам конкурсу прапануецца выказаць сваё стаўленне да выключнай меры пакарання – смяротнай кары.
Важна кожнае меркаванне, але праваабаронцы спадзяюцца, што асэнсаванне гэтай праблемы будзе сыходзіць з таго, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека.
Умовы конкурсу:
Творчыя працы па праблеме смяротнага пакарання прымаюцца толькі ў электронным выглядзе памерам не болей за 3 друкаваныя старонкі.
Калі ласка, дасылайце свае працы на эл. скрыню
да 1 кастрычніка 2009 году.
У лісце павінна быць змешчаная кантактная інфармацыя, імя і прозвішча аўтара.
“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”