У Наваполацку затрыманыя ўдзельнікі акцыі супраць смяротнага пакарання (абноўлена)

У Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Зміцера Салаўёва, а таксама моладзевых актывістаў Аліну Кучарэнку і Юрыя Палонскага. Затрыманне адбылося падчас інфармацыйнай акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дню барацьбы супраць смяротнага пакарання ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Грамадскія актывісты раздавалі мінакам на гарадскіх вуліцах інфармацыйныя матэрыялы – тэматычныя паштоўкі праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя”, а таксама спецвыпуск бюлетэню “Наша права”.

Супрацоўнікі міліцыі на чале са старэйшым лейтэнантам Рамзаевым Аляксеем Юр’евічам зараз дастаўляюць затрыманых у дзяжурную частку для разбіральніцтваў.

- Пры затрыманні лейтэнант Рамзаеў чапляўся да розных дробязяў, патрабаваў, каб мы размаўлялі з ім па-расейску, бо беларускай мовы ён “не разумее”. Аднак, калі да нас падыйшоў чалавек нападпітку і пачаў нас абражаць, міліцыянт змаўчаў на гэта, не зрабіўшы парушальніку грамадскага парадку нават заўвагі, - распавёў З. Салаўёў.

Праз гадзіну пасля затрымання міліцыянты пачалі выпускаць актывістаў з дзяжурнай часткі. Падчас размовы ў затрыманых спрабавалі ўзяць тлумачэнні наконт матэрыялаў, якія яны раздавалі падчас акцыі. пратаколы на затрыманых не складалі.

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны