Ж.-Э.Хольцапфель спадзяецца, што Беларусь увядзе мараторый на смяротную кару

Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з’яўляецца ключавым элементам для далейшага развіцця ўзаемаадносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Пра гэта 20 кастрычніка падчас круглага стала, прысвечанага завяршэнню праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Спрыянне шырэйшаму ўжыванню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека падчас адпраўленняў правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь”, заявіў ў размове з Еўрарадыё кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

Жан-Эрык Хольцапфель: “Гэта пытанне, якое павінны вырашаць адпаведныя кіраўнікі Беларусі. Але я магу сказаць, што ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з’яўляецца самым галоўным элементам для таго, каб развіваліся ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Саветам Еўропы. Гэта адно з палажэннеў, выкладзеных у дакуменце 2006 года — так званыя 12 пунктаў”.

Па словах прадстаўніка Еўракамісіі, ў Еўрасаюзе разумеюць, што рашэнне залежыць ад кіраўніцтва краіны, але спадзяюцца, што рашэнне аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне будзе прынята ў самы бліжэйшы час.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны