Канстытуцыйны суд Расіі забараніў прымяняць смяротнае пакаранне
Канстытуцыйны суд Расіі вынес пастанову, згодна з якой сьмяротнае пакараньне ў краіне не можа прымяняцца нават па заканчэнні мараторыя на вышэйшую меру пакарання, паведамляе "Інтэрфакс".
Мараторый на сьмяротнае пакараньне завяршаецца 1 студзеня 2010 года, разам з увядзеннем суда прысяжных у апошнім рэгіёне Расіі - Чачэнскай рэспубліцы. Пасля гэтага фармальных перашкод для прызначэння смяротнага пакарання ў краіне б ужо не было. Тым не менш, Канстытуцыйны суд палічыў, што ўвядзенне суда прысяжных на ўсёй тэрыторыі Расеі не адкрывае магчымасці прымянення смяротнага пакарання, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Пытанне аб захаванні або адмене мараторыя на вышэйшую меру пакарання узнікла ў канцы кастрычніка, калі ў КС РФ за тлумачэннямі звярнуўся Вярхоўны суд Расеі. Суддзі ВС РФ асцерагаліся ўзнікнення з 1 студзеня 2010 прававой нявызначанасці.
Мараторый на сьмяротнае пакараньне ў Расіі быў уведзены ў 1999 годзе. Апошні злачынца быў пакараны ў Расіі 2 Верасня 1996.