Кшыштаф Зануссі - супраць смяротнага пакарання (відэа)

Культавы польскі рэжысёр падчас паказу фільма “Ілюмінацыя” ў межах фестывалю “Лістапад-2009” распавёў менскім гледачам пра сваё стаўленне да смяротнага пакарання.

“Ведаеце, у маёй краіне ўжо даўно яго няма, – адказаў Зануссі. – Папа Рымскі Ян Павел II вельмі моцна выказваўся, што ўжо няма апраўдання ў сёняшнім свеце для смяротнага пакарання, хаця калісьці апраўданне магчыма і было.

Вядома, з чалавечага пункту гледжання, я вельмі супраць, мне падаецца гэта нечым зусім немагчымым. Але я разумею, што ёсць моцнае жаданне помсты тым, хто нам зрабіў зло. Увесь развіты свет, акрамя Амерыкі, жыве без смяротнага пакарання, і з фактычнага пункту гледжання бачна, што гэта не павышае колькасці злачынстваў”.

Сёння Кшыштаф Зануссі ўваходзіць у сусветную эліту кінарэжысуры. Ён зняў каля 40 кіна- і тэлефільмаў, шматлікія з якіх удастоеныя найвышэйшых узнагародаў буйнейшых міжнародных кінафестываляў. Пан Кшыштаф – лаурэат Дзяржаўнай прэміі Польшчы, прэміяў Міністэрства культуры Польшчы. Ён з’яўляецца сябрам Еўрапейская акадэміі кіно, папскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў і літаратуры, кансультантам Камісіі па справах культуры ў Ватыкане, прэзідэнтам супольнасці EUROVISION, сябрам польскага Пэн-клуба і Саюза польскіх пісменнікаў, саюзаў кінематаграфістаў Польшчы і Германіі.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны