Інфармацыйная кампанія аб магчымасці адмены пакарання смерцю будзе праводзіцца ў Беларусі

Інфармацыйная кампанія, якая зрабіла б пытанне аб магчымай адмене ў Беларусі пакарання смерцю больш адчувальным для насельніцтва, будзе праводзіцца ў нашай краіне ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы тыдзень таму вызначыліся, што пачынаем шэраг мерапрыемстваў у гэтым напрамку пачынаючы з парламенцкіх слуханняў і ўзняцця гэтай тэмы ў СМІ, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але вырашальным у пытанні адмены смяротнай кары будзе толькі меркаванне народа".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі гэта пытанне вырашалася дэмакратычна - на рэферэндуме ў 1996 годзе, і пераважная колькасць грамадзян выказалася за захаванне вышэйшай меры пакарання. А рашэнне рэферэндуму згодна з Канстытуцыяй можа адмяніць толькі новы рэферэндум. "Калі б мы цяпер правялі новы рэферэндум, то рэзультаты былі б такія ж, як і ў папярэдні раз", - лічыць Прэзідэнт.

Беларускі лідэр заўважыў, што пакаранне смерцю як від крымінальнага пакарання захоўваецца ў ЗША, якія ў той жа час чамусьці патрабуюць больш хуткай адмены вышэйшай меры пакарання ў Беларусі.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны