“Салідарнасьць”: Ці патрэбна адмяняць сьмяротнае пакараньне?
Сайт “Салідарнасці” распачаў 7 снежня галасаваньне па актуальнай у грамадстве тэме: “Ці патрэбна адмяняць смяротнае пакараньне?”
Цягам двух дзён у ёй прыняло ўдзел 820 рэспандэнтаў. Іх галасы размеркаваліся наступным чынам:
За адмену смяротнага пакарання 409 галасоў, альбо 49,8 %.
Супраць адмены 365 галасоў, альбо 44,5%.
Не змаглі адказаць – 46, альбо 5,6%.
Такім чынам стаўленьне грамадства да праблемы сьмяротнага пакараньня ў Беларусі істотна зьмянілася ад часу рэферэндуму 1996 года, калі “сьмерці жадалі” каля 80 адсоткаў беларусаў.
Далучыцца да галасаваньня і пакінуць сваё меркаваньне можна тут: