Міклашэвіч: смяротнае пакаранне – шматбаковая праблема
На прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам працы Канстытуцыйнага суда РБ ў 2009 годзе, 26 студзеня яго кіраўнік, Пётр Міклашэвіч, адзначыў, што адмена смяротнага пакарання не супятрэчыць беларускай Канстытуцыі.
«Гэта наўпрост Канстытуцыі не супярэчыць. Паводле 23-га артыкула, смяротнае пакаранне можа быць не пастаяннай мерай пакарання» – распавёў кіраўнік КС.
П.Міклашэвіч таксама назваў адмену смяротнага пакарання ў Беларусі шматбаковай праблемай, у якой сыходзяцца сацыяльныя, культурныя і нават палітычныя фактары.