Мараторый на пакаранне смерцю ў бліжэйшыя паўгода не ўвядуць

Першае паседжанне працоўнай групы па праблеме смяротнага пакарання запланаванае ў Палаце прадстаўнікоў на 22 лютага. Пра гэта БЕЛТА паведаміў кіраўнік групы старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка.

Галоўным пытаннем на будучым паседжанні стане праект плану дзейнасці працоўнай групы на бліжэйшыя паўгода. Удзельнікі працоўнай групы мяркуюць арганізаваць шырокую грамадскую дыскусію з нагоды адмены або захавання ў Беларусі смяротнай кары.
Самасейка выказаў меркаванне, што вынікам дзейнасці працоўнай групы могуць стаць парламенцкія слуханні на тэму ўжывання ў Беларусі смяротнай кары.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны