Праваабаронцы трапілі ў міліцыю

В.Стэфановіч і А.Бяляцкі перад акцыяй
В.Стэфановіч і А.Бяляцкі перад акцыяй

Ноч да суду праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсьцік правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што па вул.Акрэсьціна, 4. Журналіста Сяржука Сыса адпусьцілі без тлумачэньняў, разарваўшы складзены на яго пратакол. Праваабаронцаў вінавацяць паводле артыкула 23.34 КаАП - «парушэньне правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Разгляд іх справаў адбудзецца 23 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску (Дом Правасуддзя, вул. Сямашкі 33). Час пачатку судовага працэсу пакуль невядомы.

***

Пасьля правядзеньня прэс-канферэнцыі, зьвязанай з прывядзеньнем у выкананьне сьмяротных прысудаў, праваабаронцы накіраваліся да адміністрацыі прэзідэнта, каб выказаць свой пратэст уладам, якія парушылі такім чынам міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства.

Апранутыя ў адмысловыя майкі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсьцік і журналіст Сяргей Сыс разгарнулі расьцяжку "НЕ сьмяротнаму пакараньню", у выніку чаго апынуліся ў апорным пункце міліцыі Ленінскага раёну сталіцы.

15-20 Зараз іх вязуць у Ленінскі РУУС. 

15-30 У Ленінскім РУУС чакаюць гутаркі з намесьнікам начальніка ўпраўленьня, пратаколы пакуль не складалі.

17-00 На затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт.23.34 КаАП РБ  

  

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны