Затрыманыя праваабаронцы звяртаюцца з заклікам да міжнароднай супольнасці

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і актывістка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Ірына Тоўсцік былі затрыманыя сёння за правядзенне акцыі пратэсту супраць ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі і расстрэлу насуперак патрабаванням нацыянальнага заканадаўства і міжнародных абавязкаў дзяржавы асуджаных да вышэйшай меры пакарання.

Скарыстаўшыся магчымасцю апошняга тэлефавнавання перад адпраўкай з РУУС Ленінскага раёну Менска ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, Алесь Бяляцкі перадаў ад сябе і сваіх паплечнікаў заклік да міжнароднай супольнасці:

“Мы, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ірына Тоўсцік, заклікаем міжнародную супольнасць рашуча асудзіць выкананне смяротных прысудаў і аказаць максімальна магчымы ўплыў на беларускія ўлады з тым, каб прымусіць іх увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі”.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны