Урад Беларусi, пакараўшы смерцю, парушыў міжнародныя абавязацельствы

Камітэт ААН па правах чалавека распаўсюдзіў інфармацыю з гэтай нагоды ў сваiм прэс-рэлізе па выініках веснавой сесіі ў Нью-Ёрку.

Спецыяльны дакладчык Камітэта па новым паведамленням і часовым мерам спадарыня Шане заявіла, што Камітэт прасіў урад Беларусі да заканчэння разгляду спраў двух беларускіх грамадзянаў Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука адкласці выкананне супраць іх смяротнага пакарання. Аднак, людзі расстраляныя. Беларуская дзяржава праігнаравала гэтую просьбу, чым скандальна парушыла свае міжнародныя абавязацельствы, якія вынікаюць з Факультатыўнага пратаколу да Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, падпісанага Беларуссю.

Спадарыня Шане таксама паведаміла, што ў мінулы чацвер Камітэт накіраваў ліст афіцыйнаму Мінску з патрабаваннем тлумачэнняў выканання смяротнага пакарання адносна двух чалавек, аднак, яны так і не былі атрыманыя.

На думку сябра Камітэта са Швецыі Крыстэра Тэлінга, ігнараванне Беларуссю сваіх міжнародных абавязкаў і грэблівае стаўленне да Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах абражае Камітэт ААН  і павінна быць даведзена да шырокай грамадскасці.

Па словах юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка, які падрыхтаваў для Камітэта ААН пакет дакументаў адносна двух асуджаных да смяротнага пакарання беларускіх грамадзян, – гэта сапраўды скандал:

- Па сутнасці справы Рэспубліка Беларусь кінула выклік Камітэту па правах чалавека, міжнароднай супольнасці ў плане выканання сваіх абавязацельстваў. З боку сусветнай супольнасці будзе рэакцыя на такія паводзіны дзяржавы.

На думку Рамана Кісляка, – гэта далёка не лепшым чынам адаб’ецца на іміджы Беларусі

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны