Рэакцыя міжнароднай праваабарончай супольнасці на выкананне новых смяротных прысудаў у Беларусі
сп. Аляксандру Лукашэнку
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
E-mail: contact@president.gov.by
Fax: +375 17 226 06 10
сп. Сяргею Сікорскаму
Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь
Email: contact@government.by
Fax: +375 17 222 66 65
Вільнюс, Осла, Жэнева, 9 красавіка 2010
Справы Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука разглядаюцца Камітэтам ААН па правах чалавека
Ваша Высокасць,
Розныя вартыя даверу крыніцы, уключаючы Праваабарончы Цэнтр “Вясна”, Amnesty International, Раду Еўропы й ейную Парламенцкую Асамблею, Еўрапейскі Парламент і Парламенцкую Асамблею Арганізацыі па Бяспецы й Супрацоўніцтву ў Еўропе, паведамляюць, што прыкладна 18 сакавіка 2010 былі выкананыя смяротныя прысуды ў дачыненні спсп. Андрэя Жука й Васіль Юзэпчука. Мы асуджаем гэтыя пакаранні.
Справы Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука мелі разглядацца Камітэтам па правах чалавека, які запрасіў часовых мераў абароны (правіла 92 Працэдурных Правілаў Камітэта па правах чалавека, прынятых 22 верасня 2005). 30 сакавіка 2010 Камітэт выпусціў прэс-рэліз, у якім выказваецца “занепакоенасць і абурэнне ў сувязі з верагодным выкананнем смяротных прысудаў у дачыненні дзвюх гэтых асоб, а таксама заклапочанасць адсутнасцю добрасумленнага супрацоўніцтва краіны-удзельніцы з Камітэтам у ягонай працы па індывідуальных зваротах, дасланых у адпаведнасці з Факультатыўным пратаколам да Пакта.”
Камітэт па правах чалавека абмеркаваў чакаючыя разгляду справы Андрэя Жука (справа 1910/2009) і Васіля Юзэпчука (справа 1906/2009) на грамадскай сустрэчы. Падчас сваёй 98-ай сесіі.
Паводле Факультатыўнага Пратакола да Міжнароднага Пакта Грамадзянскіх і Палітычных Правоў, Камітэт па правах чалавека мае паўнамоцтвы прымаць і разглядаць звароты ад асоб, знаходзячыхся пад юрысдыкцыяй краін-удзельніц Пакта, якія сцвярджаюць, што сталі ахвярамі парушэння любога з правоў, выкладзеных у Пакце. 30 верасня 1992 Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Факультатыўны пратакол, прызнаўшы такім чынам кампетэнцыю Камітэта па правах чалавека разглядаць скаргі паводле Факультатыўнага пратакола. У параграфе 19 Агульнага Каментара 33, апублікаванага 5 лістапада 2008, Камітэт па правах чалавека ясна заяўляе, што “невыкананне … часовых забеспячальных мераў несумяшчальнае з абавязкам добрасумленна выконваць працэдуру індывідуальных зваротаў, заснаваную на Факультатыўным пратаколе.”
Прыступіўшы да выканання смяротных прысудаў у дачыненні Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука, справы якіх чакалі разгляду ў Камітэце па правах чалавека, Рэспубліка Беларусь парушыла свае абавязкі паводле Пакта й Факультатыўнага пратакола да яго, а менавіта – абавязак Дзяржавы паважаць часовыя або забеспячальныя меры абароны, запрошваемыя Камітэтам па правах чалавека.
Мы ўстрывожаныя пастаянным парушэннем Рэспублікай Беларусь сваіх абавязкаў паводле Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах, а таксама пастаяннай адсутнасцю выканання рэкамендацый, прымаемых Камітэтам па правах чалавека. Мы заклікаем вас, спадар Прэзідэнт, і ўрад Рэспублікі Беларусь, разглядаць зверхнасць права як прынцып, паводле якога павінна адпраўляцца крымінальнае правасуддзе – і, адпаведна, цалкам выконваць рэкамендацыі Камітэта па правах чалавека.
Мы таксама заклікаем вас, спадар Прэзідэнт, і ўрад Рэспублікі Беларусь, неадкладна ўвесці мараторый на выкарыстанне смяротнага пакарання ў адпаведнасці з Рэзалюцыяй 63/168, прынятай 18 снежня 2008.
Урэшце, мы заклікаем беларускія ўлады пакласці канец пераследу праваабаронцаў, уключаючы тых, якія вядуць актыўную дзейнасць на нацыянальным узроўні на карысць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Зусім нядаўна, 23 сакавіка 2010, некаторыя сябры Праваабарончага Цэнтра “Вясна” (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ірына Тоўсцік) былі арыштаваныя падчас акцыі пратэсту супраць выкарыстання смяротнага пакарання й выканання прысудаў у дачыненні Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука. 25 сакавіка 2010 Грамадзянскія Праваабаронцы, Нарвежскі Хельсінскі Камітэт, Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека й Беларускі Дом Правоў Чалавека ў выгнані ў Вільнюсе, звярнуліся да вас з пісьмовым заклікам пакласці канец такому віду пераследу. Мы паўтараем гэты заклік і тут.
Шчыра вашыя,
Дом Правоў Чалавека ў Осла (ад імені наступных НДА):
- Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека
- Нарвежская Хельсінская Фундацыя
- Нарвежскі Тыбецкі Камітэт
Беларускі Дом Правоў Чалавека ў выгнанні ў Вільнюсе
Дом Правоў Чалавека ў Лондане (ад імені наступных НДА):
- Індэкс цэнзуры
- Міжнародны ПЭН-цэнтр
Дом Правоў Чалавека ў Польшчы (ад імені наступных НДА):
- Хельсінская Фундацыя па Правах Чалавека, Варшава, Польшча
- Хельсінскі Камітэт у Польшчы, Варшава
- Аб’яднанне Маладых Журналістаў POLIS, Варшава, Польшча
- Група супраць смяротнага пакарання HORIZON, Варшава, Польшча
Расійскі Даследніцкі Цэнтр па Правах Чалавека (ад імені наступных НДА):
- Незалежнае Псіхіятрычнае Аб’яднанне Расіі
- Маскоўскі Цэнтр за Пенітэцыярную Рэформу
- Маскоўская Хельсінская Група
- Права Дзіцяці
- Міжнародная Адсутнасць Гвалту
- Фундацыя Сацыяльнага Партнёрства
- Саюз Камітэтаў Салдацкіх Маці Расіі
Дом Правоў Чалавека ў Сараева (ад імені наступных НДА):
- Аб’яднанне Грамадзянак “Рэнесанс”
- Хельсінскі Камітэт па Правах Чалавека ў Босніі й Герцагавіне
- Рэгіянальны Каардынатар Маладзёвых Груп Хельсінскага Камітэта па Правах Чалавека ў Заходніх Балканах
- Сербская Грамадская Рада – Рух за Роўнасць – Рада Сараеўскага Кантона
- Цэнтр Жанчыны й Грамадства
Дом Правоў Чалавека ў Скоп’е (ад імя наступных НДА):
- Аб’яднанне Дэмакратычных Ініцыятываў (АДІ)
- Першая Дзіцячая Амбасада ў Свеце – “Megjashi”
- Хельсінскі Камітэт па Правах Чалавека ў Рэспубліцы Македонія
- Македонскае Аб’яднанне Правоў Жанчын – Цэнтр Прытулку
- Polio Plus – Рух Супраць Інваліднасці
Дом Правоў Чалавека ў Баку
Армянскае Хельсінскае Аб’яднанне
Праваабарончы Цэнтр (Грузія)
Цэнтр па Грамадзянскіх і Палітычных Правах, Швейцарыя
Грамядзянская Беларусь, Чэшская Рэспубліка
Грамадзянскія Праваабаронцы, Швецыя
Аб’яднаны Цэнтр Ініцыятываў для Беларусі, Літва
Фундацыя Rafto, Нарвегія
Hurinet, Уганда
Копіі былі дасланыя:
- Яго Высокасці спадару Віктару Галаванаву, Міністру Юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Яго Высокасці Спадару Уладзіміру Андрэйчанку, спікеру Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь
- Яго Высокасці спадару Міхаілу Хвастову, надзвычайнаму й паўнамоцнаму Паслу, Пастаянаму Прадстаўніку, Пастаяннай Місіі Рэспублікі Беларусь у Офісе ААН у Жэневе
- Яго Высокасці Спадару Уладзіміру Сянько, Амбасадару, Старшыні Місіі Рэспублікі Беларусь у еўрапейскіх колах
- Камітэту па правах чалавека ААН
- Генеральнаму Дырэктарату па Правах Чалавека й Юрыдычных Пытаннях Рады Еўропы
- Офісу па Дэмакратычных Інстытутах і Правах Чалавека Арганізацыі па Бяспецы й Супрацоўніцтву ў Еўропе
- Нарвежскаму Міністэрству Замежных Справаў
- Пастаяннаму Камітэту Нарвежскага Парламента па Замежных Справах
- Літоўскаму Міністэрству Замежных Справаў
- Швейцарскаму Міністэрству Замежных Справаў
- Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Рэспубліцы Беларусь