Колькі смяротных прысудаў у Беларусі выканана з 1990 года?

12 траўня праваабаронцы ў межах кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі накіравалі на імя Міністра ўнутраных справаў, Генеральнага пракурора і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь запыты пра колькасць вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год.

Як зазначыў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, гэтыя звесткі неабходныя праваабаронцам для працягу кампаніі па інфармаванні насельніцтва пра прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі.

“На дадзены момант дакладнай інфармацыі пра колькасць растраляных за гэты прамежак часу няма. Няма звестак пра колькасць асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання, пра колькасць прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў. Адкрытая інфармацыя, якая агучваецца, з’яўляецца фрагментарнай і носіць неафіцыйны характар. Таму мы звярнуліся да Міністра ўнутраных справаў, Генеральнага пракурора і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь для атрымання афіцыйнай статыстыкі па гэтым пытанні”, - пракаментаваў падачу зваротаў Раман Кісляк.  

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны