Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе Тамару Чыкунову з узнагародай!
Праваабаронца Тамара Чыкунова, старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”, узнагароджана Ордэнам Ганаровага Легіёну (Légion d’honneur) за актыўнае змаганне супраць смяротнага пакарання.
Урачыстая цэрымонія адбылася 10 траўня ў Міністэрстве замежных справаў Францыі. Амаль 9 гадоў Тамара Чыкунова змагалася за адмену смяротнага пакарання ва Узбекістане - пасля таго, як у 2000 годзе быў расстраляны яе адзіны сын.
Пасля адмены смяротнага пакарання ва Узбекістане ў 2008 годзе Тамара Чыкунова працягнула сваю правабарончую дзейнасць - за паляпшэнне ўмоваў утрымання і правоў зняволеных, асуджаных на доўгатэрміновае пакаранне.
Даведка:
Ордэн Ганаровага Легіёну (Ordre national de la Légion d'honneur) - вышэйшая ўзнагарода Францыі, надаецца прэзыдэнтам рэспублікі за вайсковыя і цывільныя заслугі. Заснаваны Напалеонам Банапартам 19 траўня 1802.