У Драгічынскім раёне па-ранейшаму забіваюць пенсіянераў

13 лістапада 2009 года ў Драгічынскім раёне было знойдзенае цела 85-гадовай жыхаркі вёскі Гутава. Паводле экспертызы, жанчына была задушаная. Па падазрэньні ў забойстве затрыманыя дзьве 24-гадовыя жанчыны, адна з якіх зьяўляецца грамадзянкай Расіі.

А зусім нядаўна, ўначы з 15 на 16 чэрвеня ў Антопалі Драгічынскага раёну адбыўся пажар. Калі яго патушылі, то знайшлі целы 85-гадовай гаспадыні дому і яе сына, якому было 55 год. Судова-медыцынская экспертыза ўжо вызначыла, што сьмерць была гвалтоўнай. Маці і сын загінулі ад шматлікіх раненьняў. Крымінальную справу па факце забойства і спаленьня двух чалавек распачала пракуратура Драгічынскага раёну, паведамляе БЕЛТА.

Нагаем, што 29 чэрвеня 2009 года да вышэйшай меры пакараньня Брэсцкі абласны суд прыгаварыў 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука за забойства шасьці пажылых жанчын. 18 сакавіка прысуд быў прыведзены ў выкананьне.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны