Разгляд касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд перанесены на 17 верасьня

Перанесены разгляд ў Вярхоўным судзе Беларусі касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гродзенскай вобласьці за патройнае забойства, здзейсьненае  14 кастрычніка 2009 года.  Новая дата – 17 верасьня. Раней планавалася, што Вярхоўны суд разгледзіць справу 30 ліпеня.  Аб прычынах пераносу застаецца толькі здагадвацца.

Гарадзенскі абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненьні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасьцю, спалучанае з разбойным нападам, учыненае групаю асобаў), ч. 3 арт. 207 (разбой з прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданьне малалетняга групаю асобаў), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэксу.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны