Рашэньне пытаньня па сьмяротным пакараньні з'яўляецца не адзіным для атрыманьня Беларуссю статусу спецзапрошанага ў ПАРЭ - дакладчык па Беларусі

Фота \"Радыё Свабода\"
Фота \"Радыё Свабода\"

Адмена ці ўвядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі з'яўляецца не адзіным пытаньнем, ад рашэньня якога залежыць аднаўленьне для беларускага парламента статусу спецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы, заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях ПАРЭ Сініка Хурскайнэн ў аўторак у Мінску.
"Гэтае пытаньне з'яўляецца не адзіным, але галоўным. Ёсць яшчэ пытанььні па свабодзе СМІ, сітуацыі з правамі чалавека і, вядома, дэмакратыі", - адзначыла С. Хурскайнэн, адказваючы на пытаньне агенцтва "Інтэрфакс-Захад" у рамках сваёй сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі.
Гаворачы аб праблематыцы сьмяротнага пакараньня, дакладчык па Беларусі сказала, што ў Парламенцкай Асамблеі "натуральна" будуць ўлічваць меркаваньне беларускага грамадства па гэтым пытаньні.
С. Хурскайнэн заявіла, што знаходзіцца ў Беларусі з мэтай падрыхтоўкі справаздачы аб сітуацыі ў краіне. "Асноўнымі напрамкамі работы Рады Еўропы з'яўляюцца правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закону. Па гэтых пытаньнях я і працую ў Беларусі", - адзначыла прадстаўнік ПАРЭ. Акрамя таго, паінфармавала яна, падчас візіту будзе вывучана сітуацыя, звязаная з выкананьнем рэкамендацыяў Асамблеі, якія былі выкладзены ў адрас Беларусі раней. Папярэдне ацэньваючы іх выкананьне, С. Хурскайнэн заявіла, што "добра працуе Інфармацыйны пункт Рады Еўропы. Мы бачым дыскусію на ўзроўні грамадства і парламента па пытаньні сьмяротнага пакарання. Усё гэта з'яўляецца пазітыўнымі зьменамі".

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны