Чарговыя кандыдаты на вышэйшую меру пакараньня?

Да 14 верасьня ў Магілёўскім абласным судзе абвешчаны перапынак у разглядзе крымінальнай справы па абвінавачваньні Аляксандра Сычова і Ігара Мялікава, якія ў складзе банды здзейсьнілі серыю жорсткіх злачынстваў на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Кіраўнік злачыннай групы, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднаньня джыу-джытсу і самаабароны, пазбегнуў суду, паколькі некалькі месяцаў назад раптоўна памёр.

Яны абвінавачваюцца па ч.2 арт. 139 (забойства двух і болей асоб),  ч.3 арт. 207 (разбой у складзе злачыннай групы), ч.4 арт. 212 (крадзеж маёмасьці шляхам выкарыстаньня кампутарнай тэхнікі, альбо шляхам змяненьня інфармацыі), арт. 286 (бандытызм), ч.4 арт. 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі).

Летам 2009 года заснавальнік Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднаньня джыу-джытсу і самаабароны стварыў злачынную групу, у якую таксама ўвайшлі двое трэнераў гэтага аб'яднаньня - жыхары Гомеля і Гомельскага раёна. Злачынцы ажыццявілі шэраг жорсткіх нападаў з прымяненьнем агнястрэльнай зброі  на аўтадарогах Магілёўскай вобласці. Іх ахвярамі станавіліся пераважна аўтаўладальнікі з іншых краін. 

Напрыклад, у жніўні 2009 года яны забілі грамадзяніна Расіі і выкралі яго аўтамабіль, каштоўныя рэчы і грошы. Праз два тыдні яны забілі двух грамадзян Малдовы, а праз некаторы час  яшчэ аднаго расійца, аўтамабіль якога таксама скралі. У ходзе расследаваньня следчыя ўстанавілі і іншыя эпізоды злачынных дзеяньняў банды. 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны