Вынесены яшчэ адзін сьмяротны прысуд
Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе абвешчаны прысуды Аляксандру Сычову і Ігару Мяліку, па абвінавачаньню ў серыі жорсткіх злачынстваў, здзейсьненых у складзе банды на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Першы асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, другі - да вышэйшай меры пакараньня.
Кіраўнік злачыннай групы, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднаньня джыу-джытсу і самаабароны Козыраў, пазбегнуў суду, паколькі некалькі месяцаў назад раптоўна памёр.
.