Тыдзень сьмяротнага пакараньня?

Заўтра, 17 верасьня, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь нарэшце разгледзіць касацыйную скаргу на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гарадзеншчыны за патройнае забойства. 

Нагадаем, што Гарадзенскі абласны суд прызнаў жыхароў Гародні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыку  вінаватымі ва ўчыненьні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасьцю, спалучанае з разбойным нападам, учыненае групаю асобаў), ч. 3 арт. 207 (разбой з прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданьне малалетняга групаю асобаў), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэксу, і прысудзіў іх да вышэйшай меры пакараньня.

А тым часам у Беларусі вынесены чарговы сьмяротны прысуд. 14 верасьня ў Магілёўскім абласным судзе былі абвешчаныя прысуды Аляксандру Сычову і Ігару Мяліку па абвінавачаньню ў серыі жорсткіх злачынстваў, здзейсьненых у складзе банды на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Першы асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, другі - да вышэйшай меры пакараньня.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны