Самасейка: адмена сьмяротнага пакараньня ўплывае на рух Беларусі ў Эўропу

Ад вырашэньня пытаньня аб адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ў пэўнай ступені залежыць рух Беларусі па шляху эўрапейскай інтэграцыі, і не прымаць гэта ў разьлік — палітычна няправільна.

Пра гэта заявіў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях Мікалай Самасейка, перадае "Інтэрфакс".
"Далейшы рух Беларусі па шляху агульнай эўрапейскай інтэграцыі ў пэўнай ступені залежыць ад рашэньня гэтага пытаньня ", — заявіў М. Самасейка ў Менску на пасяджэньні "круглага стала" па праблематыцы сьмяротнага пакараньня.

"Зьнешнепалітычны аспэкт уплывае (на магчымасьць адмены сьмяротнага пакараньня), але ня можа быць вырашальным фактарам, які вызначае нашу пазыцыю, бо зьнешняя і ўнутраная палітыка Беларусі будуецца з інтарэсаў дзяржавы і народа", — сказаў ён.

"Але і не прымаць яго ў разьлік было б палітычна няправільна ", — адзначыў М. Самасейка. Паводле М. Самасейкі, асноўная праблема ў пытаньні адмены сьмяротнага пакараньня ляжыць у духоўна-маральнай сфэры. Між тым, на яго погляд, "гаворка ідзе аб праве чалавека на жыцьцё і межах ўмяшаньня дзяржавы ў гэта права".

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны