У музеі Вялікай айчыннай павесяць плакаты супраць смяротнага пакарання
100 лепшых постэраў з усёй Еўропы адбірала спецыяльная камісія Савета Еўропы. Інфапункт гэтай арганізацыі ўжо больш за год працуе ў Беларусі.
Ідзе другі год дзейнасці інфармацыйнага пункта Савета Еўропы. Ён знаходзіцца ў адным з навучальных корпусаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і з'яўляецца яго структурай.
Старшыня Інфапункта Ігар Горскі кажа, што нядаўна ў Офісе з'явілася інфармацыя пра гранты і моладзевыя абмены. Не сакрэт, што менавіта гэта цікавіць студэнтаў больш за ўсё.
Інфапункт не толькі прымае зацікаўленых, але займаецца працай са СМІ, ладзіць розныя мерапрыемствы і кампаніі. І працуе ў ім толькі два чалавекі. Цяпер у офісе "гарачы перыяд".
Ігар Горскі: "Плануецца шэраг семінараў і круглых сталоў, тэмы па якіх яшчэ ўдакладняюцца. Набліжаецца час, калі пройдзе выстава плакатаў пра адмену смяротнага пакарання. Гэта адбудзецца ў раёне 9-10 кастрычніка ў Музеі вялікай айчыннай вайны ў Мінску. Чакаецца вялікае адкрыццё, уваход вольны".
Там будуць прадстаўленыя 100 лепшых постэраў з усёй Еўропы, адабраных спецыяльнай камісіі Савета Еўропы.
Апрача таго, арганізуюцца два візіты ў Страсбур, прымеркаваных да кастрычніцкай сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы – групы беларускіх журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый
Да таго ж, Офіс займаецца рознымі тэматычнымі кампаніямі.
Ігар Горскі: "Зараз ладзяцца кампаніі супраць смяротнага пакарання, супраць бытавога гвалту, супраць дыскрымінацыі, "Еўропа - больш, чым ты думамеш" і новая кампанія "За бяспеку ў інтэрнэце".
У межах кампаній будуць з'яўляцца рэкламныя постэры і ролікі на тэлебачанні.